Пятніца, 19.04.2024, 02:46 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Распазнаём месцы на старых фотаздымках

Гэты раздзел зроблены для таго, каб знойдзенные здымкі, якія не атрымалася адразу прывязаць да адрасу, чы мясцовасьці ў Менску, сабраць у адным мейсцы і пачаць разам вызначацца зь іх ракурсам і тым, што на іх зьнята. Прапануем далучацца любому, хто завітаў на наш сайт. 

Каб было прасьцей, гэты раздзел разбіты на чатыры часцы. Гэтыя часткі вызначаюцца перыядамі часу. Прывязкі зроблены да ўсім знаёмым датам.


Так, у першую частку будуць складацца здымкі, зробленные да часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі (1917 год).



У другую частку будуць зьбірацца фотаздымкі, зьнятыя паміж 1917 годам і 1941 годам. Гэта назавём даваенным часам.



У трэцьцяй часцы будуць зьбірацца здымкі, зьнятыя менавіта ў часе вайны. І канешне, гэта будуць самыя непазнавальныя здымкі. 



І нарэшце, ў чацьвёртую частку паскладаюцца фотаздымкі, знятыя пасьля вызваленьня Беларусі ад нямецкай акупацыі, дакладней, пасьля сканчэньня вайны. (1945 год).


Кожны здымак цікавы і індывідуальны. Лічым, што праца, па вызначэньні дакладнага месца здымкі такіх фотакартак - самая цікая задача з тых, што тут прапанавана. Але ж як ня проста гэта зрабіць! 

Далучайцеся!

Падзяліцца: