Чацвер, 28.03.2024, 21:39 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Кастрычніцкая

Кастрычніцкая плошча (ад 1977 года)

Кастрычніцкая плошча (ад 1977 года)

Былыя назвы:
Цэнтральная плошча (да 1977 года),
Шчыльная забудова, жылыя кварталы (да вайны 1941 - 1945 гг).


На месцы сучаснай Кастрычніцкай плошчы пралягала Юр'еўская вуліца. Тэатар-рэстарацыя "Акварыюм", адчыніўся ў 1905 годзе на вуліцы Юр'еўскай. Яго асноўнымі наведвальнікамі былі менскія багацеі. Тут знаходзілася вар'ятэ, дзе выступалі цыганскі хор Бержэ, струнны аркестар з 15 музыкаў, танцавальныя групы. У 1920 годзе тут працаваў беларускі тэатар Уладзіслава Галубка. (крыніца: http://www.polona.pl)

Тэатар-рэстарацыя "Акварыюм"


Юр'еўская вуліца ў бок Петрапаўлаўскай (Энгельса). Двухпавярховы будынак з правага боку на дальнім пляне - рэстрацыя "Акварыюм". Рэстарацыя знаходзілася за цяперашнім музэем вялікай айчыннай вайны. Гэта месца цяпер перакрыў Палац Рэспублікі. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Юр'еўская вуліца ў бок Петрапаўлаўскай (Энгельса)


а) Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў. Стан па Другой сусьветнай вайне. Позірк з боку сучасных праспекта Незалежнасьці і палаца прафсаюзаў.
б) Будоўля палаца Рэспублікі, канец 1980-х гадоў (Крыніца: bacian)

Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў


Паміж двух папярэдніх здымкаў павінен быў упісацца гэты здымак, але ў яго крыху ракурс іншы. Мы бачым помнік Сталіну і па-за ім будаўніцтва будынкаў па вуліцы Энгельса.

помнік Сталіну


Кастрычніцкая плошча. 1970-я гады.
(З сямейнага архіва Наталі Васільковай http://users.livejournal.com)

Кастрычніцкая плошча. 1970-я гады.

Катэгорыя: Кастрычніцкая | Дадаў: DzedFyodar (30.01.2012)
Праглядаў: 3479 | Тэгі: Палац Рэспублікі | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]